БЕЛ Ł РУС

Ізраіль вярнуў з сектара Газа цела апошняга закладніка

26.01.2026 / 21:29

Nashaniva.com

З сектара Газа вярнулі цела апошняга ізраільскага закладніка, якога забралі 7 кастрычніка 2023 года. Па даных ЦАХАЛ, гэта 24‑гадовы паліцэйскі Ран Гвілі, цела якога апазналі і перадалі Ізраілю.

Ран Гвілі

Гвілі загінуў падчас нападу баевікоў ХАМАС на кібуц Алумім. Ён быў на бальнічным, але самастойна выйшаў абараняць мірных жыхароў. Ягонае цела больш за два гады ўтрымлівалі ў сектары Газа.

Паводле Арміі абароны Ізраіля, астанкі мужчыны знайшлі ў брацкай магіле на ўсходзе горада Газа. Каардынаты пахавання ХАМАС не перадаў, інфармацыю атрымалі ў выніку самастойных пошукаў.

Вяртанне цела Гвілі ліквідуе апошнюю перашкоду для адкрыцця КПП «Рафа» і пераходу да другой фазы перамір’я паміж Ізраілем і ХАМАС. Упершыню з 2014 года ў сектары Газа не застаецца ізраільскіх закладнікаў.

Чытайце таксама:

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай

У Беларусі зноў сталі прапаноўваць туры ў Ізраіль

Нетаньяху просіць аб памілаванні ў карупцыйнай справе. За яго заступіўся і Трамп

Каментары да артыкула