Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
Хто мае лішняе — прынясіце. У Вільні збор праводзіць каманда ініцыятывы «Вольныя».
Палітвязняў выкінулі з краіны без нічога. Першыя месяцы праваабаронцы размяшчалі іх у шэлтарах, аплачвалі гатэлі, забяспечвалі медыцынскую дапамогу. Еўрасаюз і беларускія фонды салідарнасці дапамагаюць з гэтым фінансава. Цяпер людзі паступова пачынаюць абжывацца самі. Ім будзе прасцей, калі мы ім збяром, калі ім не трэба будзе купляць бытавыя рэчы першай неабходнасці.
Патрэбныя:
мужчынская (найперш мужчынская!) і жаночая вопратка;
пасцель;
каструлі, патэльні, лыжкі, відэльцы і т.п.;
іншыя першасныя прадметы быту.
Куды прыносіць: Беларускі дом, Вільня, вуліца Віленская (Vilniaus g.) 20 (уваход праз арку, арыенцір — беларускі сцяг).
Час працы пункта: чацвер і пятніца: з 14:00 да 20:00; субота і нядзеля: з 10:00 да 19:00.