БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

27.01.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Кур’ёзны выпадак адбыўся каля вёскі Агароднікі Лідскага раёна. Экіпаж ДАІ заўважыў аўтамабіль Hyundai Lantra, які моцна загруз у снезе, і пад'ехаў паглядзець, што здарылася. 

За рулём знаходзіўся 23‑гадовы малады чалавек, які быў моцна п’яны: прыборы паказалі 2,37 праміле алкаголю.

Дакументаў на машыну ў яго не было. Высветлілася, што хлопец гуляў па вёсцы і ўбачыў аўто, у якім уладальнік пакінуў ключы ў замку запальвання. Маладзён вырашыў скарыстацца момантам, але майстэрства кіравання хапіла толькі на тое, каб загрузнуць у снезе.

Дзяцюк можа атрымаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула