БЕЛ Ł РУС

Колькі дадуць грошай беспрацоўным на пераезд у вёску?

27.01.2026 / 15:55

Nashaniva.com

Колькі складуць «пад’ёмныя» пры перасяленні на новае месца жыхарства і працы ў сельскую мясцовасць, расказалі ў Мінпрацы.

Пад’ёмныя будуць роўныя дзевяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, то-бок 4472,64 рубля ў перыяд з 1 лютага да 30 красавіка — пры перасяленні на новае месца жыхарства і працы ў сельскую мясцовасць.

Калі перасяленцы — сямейная пара, то сума падвойваецца.

Каб атрымаць фінансавую падтрымку, неабходна быць афіцыйна зарэгістраваным у службе занятасці як беспрацоўны. Акрамя таго, трэба заключыць трохбаковую дамову з органам працы, занятасці і сацыяльнай абароны і наймальнікам аб пераездзе на новае месца працы.

Атрыманай сумай можна распарадзіцца на ўласнае меркаванне, але варта памятаць: тыя, хто скарыстаўся падтрымкай, абавязаныя адпрацаваць на новым працоўным месцы мінімум адзін год.

Фінансавую дапамогу можна атрымаць толькі адзін раз. Схітраваць не атрымаецца: у Беларусі вядзецца адзіная база такіх работнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула