БЕЛ Ł РУС

Ва Уздзе быў пажар на абутковым прадпрыемстве

27.01.2026 / 16:30

Nashaniva.com

У райцэнтры Узда 27 студзеня загарэлася абутковае прадпрыемства. Паводле інфармацыі МНС, агонь узнік у адміністрацыйнай частцы цэха, дзе шыюць загатоўкі для абутку.

Скрыншот з відэа

Пажар удалося аператыўна ліквідаваць, пацярпелых няма. Ратавальнікі працягваюць праліваць і разбіраць канструкцыі будынка. На месцы здарэння задзейнічана сем адзінак тэхнікі МНС.

Апошнім часам у Беларусі пачасціліся пажары на вытворчых аб’ектах: напярэдадні надзвычайныя сітуацыі адбыліся на Бярозаўскай ДРЭС і на адным з прадпрыемстваў у Гомелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула