БЕЛ Ł РУС

За мінулыя суткі ў Беларусі падчас пажараў загінулі сем чалавек

27.01.2026 / 16:41

Nashaniva.com

Пра гібель 26 студзеня сямі чалавек у розных кутках Беларусі падчас пажараў паведаміла БелТА са спасылкай на МНС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Першыя трагічныя звесткі пачалі паступаць яшчэ ноччу. Каля 4:40 26 студзеня ратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме на вуліцы Быхаўскай у Гомелі. На месцы была знойдзена загінулая бабуля гаспадара дома, 1935 года нараджэння.

Прыкладна а шостай раніцы ўзгаранне адбылося ў кватэры на пятым паверсе пяціпавярховага дома на вуліцы Жэні Гуранковай у Пінску. У пажары загінуў гаспадар кватэры, 1953 года нараджэння.

Апоўдні пажар са смяротным вынікам здарыўся ў жылым доме ў вёсцы Стралкі Верхнядзвінскага раёна. Там быў знойдзены загінулы гаспадар дома, 1962 года нараджэння.

Усяго праз паўгадзіны пажарная статыстыка папоўнілася яшчэ адной трагедыяй — у вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна. У доме знайшлі загінулага сына гаспадыні, 1960 года нараджэння.

Бліжэй да дзявятай вечара паведамілі пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна, дзе загінулі муж і жонка — пенсіянеры 1956 і 1957 гадоў нараджэння.

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося каля 21:00 у Кобрыне на вуліцы Леніна. У двары двухкватэрнага жылога дома падчас пажару быў знойдзены загінулы мужчына, 1964 года нараджэння.

Па ўсіх фактах узгаранняў прычыны пажараў высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула