БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынску мужчына забіў цесця, а цела схаваў у Чавускім раёне

27.01.2026 / 21:47

Nashaniva.com

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінскай вобласці затрымалі 37‑гадовага мужчыну, якога падазраюць у забойстве бацькі яго сужыцельніцы.

Скрыншот з відэа

Як высветлілі ў міліцыі, мужчына жыў у Дзяржынску разам з каханай і яе 58‑гадовым бацькам. Мінулай вясной, калі жанчыны не было дома, паміж ім і «цесцем» на фоне даўняга канфлікту ўзнікла чарговая сварка, падчас якой падазраваны задушыў мужчыну.

Пасля гэтага ён вывез цела ў Чавускі раён Магілёўскай вобласці і схаваў яго, закапаўшы ў хляве на тэрыторыі дома сваіх бацькоў. У той жа дзень ён вярнуўся ў Дзяржынск яшчэ да прыходу сужыцельніцы.

Доўгі час мужчына ўводзіў дачку загінулага ў зман, сцвярджаючы, што яе бацька некуды паехаў, і нават адпраўляў ёй паведамленні з яго тэлефона. Аднак ўрэшце злачынства ўсё ж было раскрыта.

Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле «забойства». Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У 1999‑м пад Мінскам забілі 19‑гадовую дзяўчыну. Злачынцу знайшлі праз 26 гадоў

У Шумілінскім раёне мужчына праз рэўнасць спаліў чужую хату з выпадковым чалавекам

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Каментары да артыкула