Памочнік Пуціна: Калі Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву
«Запрашаем яго».
Графіці з Пуціным і Зяленскім у Лондане. Фота: Matthew Chattle / Future Publishing via Getty Images
Дональд Трамп прапаноўваў Уладзіміру Пуціну разгледзець магчымасць сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў карэспандэнту ВДТРК Паўлу Зарубіну.
«Наш прэзідэнт, размаўляючы з журналістамі, неаднаразова казаў, што калі Зяленскі сапраўды гатовы да сустрэчы, то, калі ласка, мы запрашаем яго ў Маскву. Пры гэтым гарантавана забяспечым бяспеку і неабходныя ўмовы для працы», — адзначыў Ушакоў.
Увосень 2025 года Пуцін таксама прапаноўваў Зяленскаму прыехаць на перамовы ў Маскву. Той адмовіўся, адзначыўшы, што прэзідэнт РФ можа сам прыехаць у Кіеў.