БЕЛ Ł РУС

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці

1.02.2026 / 10:00

Nashaniva.com

«Пабудаваны з густам, натхнёны французскім Правансам», — апісвае дом прадавец.

Фота тут і далей: kufar.by

Дом, які цяпер прадаецца, знаходзіцца на ўскраіне Гродна ў мікрараёне Зарыца-4. Пабудавалі яго ў 2017 годзе. Агульная плошча — 240 квадратаў.

На першым паверсе месцяцца тры спальні, два санвузлы і вялікая кухня-гасцёўня з абедзеннай зонай і французскім чыгунным камінам.

Два з трох спальных пакояў — дзіцячыя. У адным з іх ложак выкананы ў выглядзе лодкі.

Але галоўная разынка гэтага дома знаходзіцца на другім узроўні. Сам прадавец другі паверх свайго дома называе chill-out зонай для рэлаксу, адпачынку і самоты.

Там стаіць хатні кінатэатр з кальяннай і сапраўдны бар з вялікім выбарам алкагольных напояў і барнай стойкай даўжынёй чатыры метры. За шырмай у адным з кутоў — кабінетная зона.

Над барнай стойкай дзве неонавыя вывескі з надпісамі «Mood» (настрой) і «Каханне».

Выглядае, што ўласнік дома сапраўды ведае толк у адпачынку, бо апроч другога паверха існуюць і іншыя зоны для рэлаксу. На ўчастку ёсць лазня з прылазнікам, абсталяваным пад кухню.

Побач з лазней стаіць альтанка з зашклёнымі вокнамі.

За дом, які яўна задуманы для жыцця ў кайф, просяць 260 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула