БЕЛ Ł РУС

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую

1.02.2026 / 13:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча ўзвесці ў сталіцы краіны вялікую трыумфальную арку «для самай вялікай і магутнай нацыі». Ён дадаў, што арыентуецца на парыжскую Трыумфальную арку, але хоча зрабіць аб'ект буйнейшым.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Прэзідэнт ЗША заявіў журналістам на борце самалёта Air Force One, што трыўмфальныя аркі можна сустрэць па ўсім свеце, аднак ён хоча, каб вашынгтонская арка стала самай вялікай.

Вышыня новага збудавання можа скласці блізу 76 метраў. Для параўнання, парыжская арка, завершаная ў 1836 годзе, дасягае 50 метраў. Праектам зоймецца спецыяльны камітэт, піша BILD.

Архітэктары крытыкуюць ідэю аркі за неадпаведнасць навакольнай забудове, тады як частка гісторыкаў, наадварот, падтрымлівае ініцыятыву. У амерыканскіх медыя праект ужо ахрысцілі «Arc de Trump».

Гэта не першая спроба Трампа змяніць архітэктурнае аблічча сталіцы ЗША: раней быў знесены Усходні флігель Белага дома, а на яго месцы пачалося будаўніцтва банкетнай залы. Гэты крок выклікаў крытыку спецыялістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула