Расійская армія скінула авіябомбу на дом у Данецкай вобласці: двое загінулі, сярод параненых ёсць дзеці
1 лютага ў 23:30 расійскія войскі скінулі авіябомбу «ФАБ-250» на прыватны дом у пасёлку Аляксеева-Дружкоўка Краматорскага раёна, паведамляе Данецкая абласная пракуратура.
У выніку загінулі 44‑гадовы мужчына і яго 23‑гадовы сын. Яго 42‑гадовая маці, 11‑гадовы брат і 16‑гадовая сястра атрымалі раненні.
У пацярпелых дыягнаставаныя пераломы, траўмы і асколачныя раненні. Хлопчык знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.