Мінск у сераду вечарам патануў у цемры. Пасля загаду Лукашэнкі
Сонца зайшло прыкладна а шостай вечара, а ліхтары не ўключылі. Многія мінчукі пішуць у сацсетках, што дабіраліся з працы дадому ледзь не навобмацак. А кіроўцы кажуць, што ўсё гэта вельмі небяспечна ў вялікім горадзе.
Скрыншот з відэа
Вуліцы і двары выглядалі вось так.
Ліхтары ў выніку ўключылі толькі а сёмай вечара. Да гэтага амаль ніякага асвятлення не было.
Мінск патушылі на наступны дзень пасля скаргі Лукашэнкі. На нарадзе з чыноўнікамі ён абурыўся, што гарады свецяцца так рана, і на святло траціцца занадта шмат грошай.
Лукашэнка даручыў запальваць ліхтары не раней за сёмую-восьмую вечара і тушыць іх не пазней за сем. Энергетыкі адразу ж усё выканалі.
Чытайце таксама:
Мінэнерга расказала, як цяпер будзе асвятляць вуліцы
«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах
Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка
Падчас маразоў усе службы пераведзеныя ў рэжым павышанай гатоўнасці