У Абу-Дабі дамовіліся пра новы абмен ваеннапалоннымі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра вынікі першага дня ўкраінска-расійска-амерыканскіх перамоў, якія прайшлі ў Абу-Дабі.
Адзін з украінскіх ваеннапалонных, вызваленых падчас папярэдніх абменаў. Ілюстрацыйнае фота
Зяленскі паведаміў, што яму зрабілі даклады ўдзельнікі перамоў з украінскага боку Рустэм Умераў, Кірыла Буданаў і Давід Арахамія.
На падставе атрыманай інфармацыі Зяленскі аб'явіў:
«Чакаецца важны крок: мы разлічваем у найбліжэйшы час на абмен ваеннапалоннымі. Трэба вяртаць палонных дадому».
«Увогуле наша ўкраінская пазіцыя вельмі выразная: вайну трэба завяршаць рэальна. Менавіта Расія павінна быць гатовая да гэтага. І партнёры таксама павінны быць гатовыя забяспечыць гэта на практыцы — сваімі рэальнымі гарантыямі, гарантыямі бяспекі, сваім рэальным ціскам на агрэсара.
І тым, каб ужо цяпер адчувалася — каб людзі ва Украіне гэта адчувалі, — што сітуацыя сапраўды рухаецца да міру, да заканчэння вайны, а не да таго, што расіяне будуць выкарыстоўваць усё на сваю карысць і працягваць удары.
Не павінна быць ніякіх узнагарод агрэсару. Калі любая ўзнагарода агрэсару будзе, Расія з часам сарве любую дамоўленасць», — падкрэсліў Зяленскі.
Чытайце таксама:
У ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі на выпадак правалу перамоў
Зяленскі: Украіна зменіць перамоўную пазіцыю пасля сённяшняга расійскага удару