БЕЛ Ł РУС

Валянціна Аксак прэзентуе кнігу «Вячэра з чужым каханкам»

7.02.2026 / 23:17

Nashaniva.com

14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам» (выдавецтва «Камунікат»), піша bellit.info.

«Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, каб навастрыў сякеру. Чытачы з інквізіцыі так бы і зрабілі. Паэтку, якая ўявіла сябе на каленях у Хрыста, у нашыя дні закон дазваляе пакінуць жывой. Спаліць можна яе творы, што выходзяць за межы цноты, бо аўтарка вячэрае і не толькі, з чужым каханкам. І ўсё ж дзеля справядлівага выраку варта прачытаць напісанае між радкамі гэтае кнігі», — гаворыцца ў апісанні да выдання

Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова пройдзе 13—15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11).

Сярод іншага — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, дыскусіі, прэзентацыі беларускай паэзіі 2025 году, сустрэчы з літаратарамі Падляшша, замежнымі калегамі-паэтамі з Германіі, Нарвегіі, Польшчы і Украіны, вечарына выпускнікоў Школы маладога пісьменніка і традыцыйная «Ноч паэзіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула