БЕЛ Ł РУС

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса

6.02.2026 / 09:57

Nashaniva.com

З'явіўся трэйлер «Маладога Шэрлака» — серыяла ад Гая Рычы. Серыял стартуе на сэрвісе Amazon Prime 4 сакавіка. Усяго плануецца восем эпізодаў. 

У трэйлеры паказваюць асноўных персанажаў серыяла і асноўныя падзеі.

У першым сезоне будзе расказана пра першую справу — юнаку давядзецца раскрыць забойства ў Оксфардзе.

Маладога Шэрлока Холмса сыграў Хіра Файнс Ціфін (пляменнік Рэйва Файнса), а ягонага праціўніка Марыярці — Донал Фін.

Будуць паказаныя бацькі Шэрлака (бацьку сыграе іншы дзядзька Хіра — Джозэф Файнс), а таксама яго брат Майкрафт.

У кананічным Хомлсе (апавяданнях і аповесцях Артура Конан Дойла) ніякіх апавяданняў пра маладыя гады сышчыка няма.

Праўда, у другой палове ХХ стагоддзя і нашыя гады ёсць нямала пераймальнікаў А.К.Дойла, у тым ліку афіцыйна прызнаны сям'ёй пісьменнік, сцэнарыст і прадзюсар Энтані Горавіц, які напісаў некалькі раманаў: у тым ліку «Дом шоўку» і «Марыярці», а таксама Эндзі Лэйн — аўтар раманаў пра маладога Шэрлака, па якім зняты будучы серыял.

Гай Рычы зняў у 2009 і 2010 гадах два фільмы: «Шэрлак Холмс» і «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў» з Робертам Даўні-малодшым у галоўнай ролі. Ватсана сыграў Джуд Лоу, Ірэн Адлер — Рэйчэл Макадамс, Майкрафта Холмса — Стывен Фрай, а Марыярці — Джарэд Харыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула