Польшча пакуль не мае планаў адкрываць пункт пропуску «Кузніца» для грузавікоў
Польша пакуль не плануе адкрываць пункт пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») на мяжы з Беларуссю для грузавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
Фота: isokolka.eu
На прэс-канферэнцыі 6 лютага польскі міністр сказаў, што сітуацыя на мяжы пастаянна адсочваецца, а рашэнне аб адкрыцці пераходу для грузавікоў будзе прынята толькі пасля ўліку ўсіх пытанняў бяспекі і інфраструктуры. Цяпер такіх планаў няма.
17 лістапада 2025 года Польшча адкрыла раней некалькі гадоў закрытыя пункты пропуску «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца») і «Кузніца» («Брузгі»). «Баброўнікі» адкрыты для ўсіх тыпаў транспарту, а «Кузніца» працуе толькі для легкавых аўтамабіляў.
Чытайце таксама:
Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?
У Польшчы знайшлі некалькі партый нелегальных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі метэазондамі
Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»