БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне «Каласоў» у Лодзі

10.02.2026 / 15:36

Nashaniva.com

16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча без цэнзуры. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк, піша bellit.info.

Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» Фондам Kamunikat.org было даўно чаканай падзеяй — як для чытачоў, так і для тых, хто ўспрымае беларускую літаратуру як жывую частку сучаснасці.

Раман, знаёмы многім пакаленням школьнікаў, быў выключаны з праграмы ў 2023 годзе. Але яшчэ нядаўна гэтую кнігу можна было прачытаць на «Валадарцы» і ў іншых турмах, дзе ўтрымліваюцца палітзняволеныя.

Некаторыя крытыкі лічаць, што «Каласы пад сярпом тваім» гэта «галоўная кніга нацыі»!

Зможаце ў гэтым пераканацца і вы падчас сустрэчы з выдаўцом Яраславам Іванюком з Фонду Kamunikat.org і Уладзімірам Арловым, які распавядзе між іншым пра ролю класіка ў яго асабістым лёсе.

Месца: Biblioteka UŁ, ul. Jana Matejki 32\38

Час: 16 лютага, 18:00

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула