БЕЛ Ł РУС

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў школе на захадзе Канады, 27 атрымалі раненні

11.02.2026 / 08:30

Nashaniva.com

Восем чалавек былі застрэлены ў мясцовай сярэдняй школе ў Тамблер-Рыджы, яшчэ двое былі знойдзены мёртвымі ў жылым доме. Мяркуецца, што стралок пакончыў з сабой.

Скрыншот відэа CTV News

Як паведаміла Каралеўская канадская конная паліцыя (RCMP), раненні атрымалі 27 чалавек, сярод іх ёсць двое пацярпелых з цяжкімі траўмамі.

Як адзначае AFP, канадскія СМІ першапачаткова паведамілі, што стралком была жанчына, аднак у заяве паліцыі няма ніякіх падрабязнасцяў пра падазраванага.

«Сітуацыя хутка развівалася і змянялася, і аператыўнае супрацоўніцтва з боку школы, экстранных службаў і мясцовай супольнасці адыграла вырашальную ролю ў нашых дзеяннях», — цытуе агенцтва заяву камандуючага RCMP Кена Флойда.

Акруга Тамблер-Рыдж, дзе адбылася стральба, знаходзіцца больш як за 1100 кіламетраў на поўнач ад Ванкувера, найбуйнейшага горада Брытанскай Калумбіі, адзначае AFP.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула