БЕЛ Ł РУС

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае

11.02.2026 / 11:35

Nashaniva.com

На сустрэчы з беларускімі журналістамі ўчора ў Марыі Калеснікавай спыталі пра яе слоган у 2020 годзе — «даўбіць-даўбіць».

Фота: LookBy.Media

Экс‑палітвязень падкрэсліла, што тады мела на ўвазе выключна мірныя меры ўздзеяння — галасаваць, пісаць заявы, выходзіць, піша DW Беларусь.

«Я вельмі часта тлумачыла гэта, мне вельмі часта задавалі гэта пытанне следчыя і ў судзе. Гэтыя тры словы чамусьці дагэтуль выклікаюць нейкае шаленства. Калі вырываць іх з кантэксту, яны гучаць так, як гучаць. Але сэнс у мірных дзеяннях і ніколі — у агрэсіўных або захопе ўлады, пра гэта ўвогуле не ішлося».

На пытанне пра тое, які слоган у Марыі Калесьнікавай у 2026 годзе, яна заявіла, што цяпер трэба ратаваць беларусаў.

«Я дзеяслоў яшчэ не прыдумала, давайце — ратаваць, ратаваць, ратаваць або любіць, любіць, любіць».

Чытайце таксама:

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае

Былы дыпламат Слюнькін адказаў Калеснікавай — чаму ў Расіі ёсць паслы ЕС, а ў Беларусі амаль нікога няма

Каментары да артыкула