БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Новы раўнд перамоў аб завяршэнні вайны пройдзе на наступным тыдні

11.02.2026 / 17:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю агенцтву Bloomberg паведаміў, што прыняў прапанову ЗША правесці яшчэ адзін раўнд перамоў пра заканчэнне вайны з Расіяй на наступным тыдні.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Па словах украінскага прэзідэнта, на стале таксама знаходзіцца амерыканская ідэя «вольнай эканамічнай зоны» як буфера на Данбасе, аднак да яе абодва бакі ставяцца скептычна:

«Ніводнаму з бакоў ідэя вольнай эканамічнай зоны не падабаецца — ні расіянам, ні нам», — адзначыў Зяленскі, адначасова не адкідаючы магчымасць канчатковага разгляду гэтай прапановы.

Ён падкрэсліў, што ў пытанні буфернай зоны кіраваць ёю павінна дзяржава, якой належыць тэрыторыя, і цяпер самы рэалістычны варыянт для Данбаса — фіксацыя сіл уздоўж лініі фронту:

«Калі гэта наша тэрыторыя — а гэта наша тэрыторыя — то кіраваць ёю павінна краіна, якой яна належыць».

Зяленскі таксама адзначыў, што любую міратворчую прапанову Украіна павінна зацвердзіць альбо праз галасаванне ў Вярхоўнай Радзе, альбо праз рэферэндум, а для перамір’я патрэбны кантроль пры ўдзеле ЗША — бакі яшчэ ўзгадняюць фармулёўку і дэталі.

Акрамя таго, Украіна плануе ўзмацніць перамоўную каманду эканамічным блокам: да дэлегацыі маюць прыцягнуць міністра эканомікі Аляксея Собалева для абмеркавання з ЗША эканамічнага аспекту пасляваенных дамоўленасцяў.

Чытайце таксама:

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі

Зяленскі падпісаў закон аб прававым статусе іншаземцаў, якія служаць ва ўкраінскім войску

Каментары да артыкула