БЕЛ Ł РУС

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook

11.02.2026 / 21:15

Nashaniva.com

Паведамляецца, што з учарашняга дня дамены WhatsApp, YouTube, Facebook і шэрагу іншых сэрвісаў, забароненых у Расіі, сталі недаступныя для карыстальнікаў у краіне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Гаворка ідзе ўжо не пра запавольванне працы, а пра поўную «нябачнасць» гэтых рэсурсаў: іх адрасы выдаленыя з нацыянальнай сістэмы DNS. У выніку пры спробе зайсці на сайт немагчыма вызначыць яго IP-адрас, і сістэма паведамляе пра неіснуючы дамен. Такім чынам, доступ да такіх сайтаў фактычна цалкам спынены.

Акрамя названых платформаў, недаступнымі сталі таксама дамены BBC, Deutsche Welle, «Радыё Свабода», ананімнага браўзера Tor, сацсеткі Instagram і іншых рэсурсаў.

Выкарыстанне расійскімі правайдарамі Нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў, якой кіруе Раскамнагляд, прадугледжана законам аб «суверэнным інтэрнэце». Ужыванне альтэрнатыўных DNS-сэрвісаў (напрыклад, Google DNS) улады паслядоўна абмяжоўваюць з 2021 года.

Чытайце таксама:

Пяскоў пракаментаваў абмежаванне Telegram

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі

У Расіі сёння пачнуць абмежаванне працы Telegram

Каментары да артыкула