БЕЛ Ł РУС

У Варшаве пройдзе творчая сустрэча Уладзіміра Арлова

11.02.2026 / 21:32

Nashaniva.com

Сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам прызначаная на сераду, 18 лютага.

Месца правядзення сустрэчы — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.

На сустрэчы пойдзе гаворка пра тое, як нараджаюцца кнігі, ці верыць пісьменнік у натхненне, наколькі для яго важная зваротная сувязь з чытачом. Можна будзе набыць кнігі Арлова «Незалежнасць — гэта…», «Каханак яе вялікасці», «Імёны Свабоды», «Танцы над горадам», а таксама новыя выданні выдавецтва Kamunikat.org.

Пачатак у 18:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны

Чытайце таксама:

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне «Каласоў» у Лодзі

У Варшаве да Дня роднай мовы адбудзецца Дзіцячы фэст

Каментары да артыкула