БЕЛ Ł РУС

На адным з турніраў спаборніцтвы гарналыжнікаў спыніў сабака ВІДЭА

11.02.2026 / 23:41

Nashaniva.com

Падчас аднаго з заездаў па горналыжным спорце на трасу нечакана выбег сабака і памчаўся проста па схіле — праз вароты і аж да фінішнай зоны. Спаборніцтвы давялося часова прыпыніць.

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі трасы спрабавалі злавіць неспадзявана «спартсмена», аднак ён спакойна пераадолеў усю дыстанцыю і самастойна пакінуў трасу.

Тэлетрансляцыю ў гэты час не перарывалі — рэжысёр проста накіраваў камеру на жывёліну. У выніку ніхто не пацярпеў, а пасля інцыдэнту спаборніцтвы працягнуліся.

UPD. Мы памылкова размясцілі гэта відэа як навіну з зімовых Алімпійскіх гульняў, якія ідуць цяпер у Італіі. Аднак аказалася, што насамрэч гэта ролік са спаборніцтваў у супергіганце (Super-G) сярод мужчын у Барміа ў рамках Кубка свету па гарналыжным спорце 2022/2023 на трасе «Стэльвіа», ад 29 снежня 2022 года. Прабачаемся за непаразуменне і ўвядзенне ў зман.

Чытайце таксама:

Франья фон Альмен стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА

Вядомы нарвежскі біятланіст пасля заваявання алімпійскага медаля публічна прызнаўся ў здрадзе сваёй дзяўчыне

Каментары да артыкула