БЕЛ Ł РУС

Беларусаў папярэдзілі, каб не дасылалі маркетплэйсу Ozon сканы сваіх пашпартоў

12.02.2026 / 00:01

Nashaniva.com

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Беларусі паведамляе, што людзі пачалі звяртацца ў яго з пытаннямі пра збор пашпартных даных пры заказе тавараў на расійскім маркетпэйсе Ozon. Ён раіць, што рабіць у такім выпадку.

Фота ілюстрацыйнае

Пашпарты патрабуюцца, калі заказ адбываецца з-за межаў ЕАЭС (напрыклад, з Кітая), бо гэта неабходна для мытнага дэкларавання пакупак, незалежна ад іх кошту.

Але апрацоўка гэтых даных у такіх выпадках падпарадкоўваецца заканадаўству іншых краін, а не Беларусі. Таму цэнтр раіць уважліва чытаць умовы дамоў і палітыку апрацоўкі персанальных даных.

Дзяржаўная ўстанова падкрэсліла: дакладна не варта перасылаць копіі або сканы пашпартоў.

Разам з тым, даследаванне таго, наколькі бяспечна захоўваюцца персанальныя даныя на Ozon, працягваецца, і цэнтр абяцае інфармаваць грамадзян пра вынікі.

На сайце Ozon адзначаецца, што асабістыя даныя часам апрацоўваюць юрыдычныя асобы маркетплэйсу, зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС. Акрамя таго, гэтыя даныя могуць перадавацца пры выкарыстанні некаторых сэрвісаў Ozon, для выканання дамоў або па патрабаванні падатковых органаў і суда.

Чытайце таксама:

Wildberries і Ozon злавілі на продажы італьянскай макароны

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі

Пасылкі з Ozon затрымліваюцца. Чаму?

У маркетплэйса Ozon продажы ў Беларусі выраслі амаль у чатыры разы

Каментары да артыкула