БЕЛ Ł РУС

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

12.02.2026 / 08:29

Nashaniva.com

Мэтай атакі ў ноч на 12 лютага стаў Мічурынскі завод «Прагрэс», які выпускае ў тым ліку абсталяванне для сістэм кіравання авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі, піша ASTRA.

Мічурынскі завод «Прагрэс» — буйное прамысловае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на высокатэхналагічным машынабудаванні, выпускае высокатэхналагічнае абсталяванне для сістэм кіравання авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі, а таксама шырокі спектр электратэхнікі грамадзянскага прызначэння, абсталяванне для газа– і нафтаправодаў.

У непасрэднай блізкасці ад завода згарэў супермаркет «Магніт», таксама пашкоджаны мясцовы прамыслова-тэхналагічны каледж. Гэтую інфармацыю пацвердзіў губернатар. Паводле яго даных, пацярпелі 2 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула