БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча

12.02.2026 / 13:16

Nashaniva.com

«Ніхто — і ўжо дакладна не я — не выступае супраць гэтага паслання». 

Украінскі скелетаніст Уладзіслаў Гераскевіч быў адхілены ад удзелу ў Алімпіядзе з-за свайго шлема, на якім былі 20 фатаграфій украінскіх спартсменаў, што загінулі на вайне.

Для МАК гэта стала парушэннем правіла 50 Алімпійскай хартыі: яно забараняе палітычныя, рэлігійныя або асабістыя дэманстрацыі ў зоне правядзення спаборніцтваў.

Наступствам для скелетаніста стаў нядопуск да старту на Алімпіядзе. Гэтае рашэнне, відаць, цяжка далося і прэзідэнтцы МАК Кірсці Ковентры. Былая алімпійская чэмпіёнка асабіста сустрэлася са спартсменам у апошняй спробе вырашыць сітуацыю, якая зайшла ў тупік, піша BILD.

«Наогул не планавалася, што я буду тут. Але я палічыла вельмі важным асабіста пагаварыць з ім, — сказала яна і падкрэсліла: Ніхто — і ўжо дакладна не я — не супраць гэтага паслання. Гэта моцнае пасланне, пасланне памяці і памінання».

Праблемай была не сама заява, а месца яе выказвання: «Складанасць заключалася ў тым, каб знайсці рашэнне для зоны спаборніцтваў. На жаль, нам не ўдалося знайсці гэтае рашэнне», — патлумачыла Ковентры з дрыжыкамі ў голасе.

Яна вельмі хацела, каб Гераскевіч усё ж выйшаў на старт: «Я сапраўды хацела ўбачыць яго на старце. Гэта была эмацыйная раніца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула