БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на пераходзе насмерць збілі жанчыну

12.02.2026 / 23:00

Nashaniva.com

Каля 7‑й вечара 12 лютага 27‑гадовы жыхар Брэста за рулём аўтамабіля Mercedes рухаўся па вуліцы Радужнай, і гэта скончылася трагедыяй.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля прыпынку «Навасельская» ён наехаў на жанчыну-пешахода. Тая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку аварыі жанчына загінула. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула