БЕЛ Ł РУС

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі

13.02.2026 / 23:12

Nashaniva.com

11 і 13 лютага пошукавы атрад «Анёл» паведаміў, што ўжо некалькі дзён няма сувязі з двума 35‑гадовымі мужчынамі: жыхаром Дзяржынска Аляксеем Бельскім і мінчуком Аляксандрам Дзюбам. 

Аляксей Бельскі прапаў 6 лютага, а Аляксандр Дзюба — 9 лютага. 

Увечары 13 лютага з'явілася інфармацыя, што абодвух мужчын знайшлі падчас супольных пошукавых мерапрыемстваў атрада «Анёл», яго кіналагічнага разліку і супрацоўнікаў міліцыі. Але абодва былі нежывыя.

Чытайце таксама:

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася

Каментары да артыкула