БЕЛ Ł РУС

«Наперадзе — доўгі шлях». Гарналыжніца Ліндсі Вон перанесла тры аперацыі пасля падзення на Алімпіядзе, ёй трэба яшчэ мінімум дзве

14.02.2026 / 14:56

Nashaniva.com

Гарналыжніца Ліндсі Вон, якая ўпала ў самым пачатку трасы на Алімпійскіх гульнях ў Італіі ў мінулую суботу, сёння чакае чарговая — чацвёртая — аперацыя на назе. Пасля гэтага, спадзяецца спартоўка, яна зможа вярнуцца ў ЗША, дзе яе чакае яшчэ як мінімум адна аперацыя, пiша Бі-бі-сі.

Інстаграм Ліндсі Вон

«Гэта былі даволі няпростыя дні ў шпіталі. Але я нарэшце адчуваю сябе ў большай ступені самой сабой. Наперадзе — доўгі шлях», — сказала Ліндсі Вон у звароце да фанатаў у інстаграме ў пятніцу, 13 лютага.

«Заўтра мяне чакае яшчэ адна аперацыя, і калі ўсё пройдзе добра, спадзяюся, я змагу выпісацца і з'ехаць дадому, дзе мяне чакае яшчэ адна аперацыя. Я пакуль яшчэ не ведаю, што ўсё гэта азначае, мы чакаем больш якасных здымкаў, але сітуацыя такая», — дадала Вон.

41‑гадовая гарналыжніца была шпіталізавана ў шпіталь у Трэвіза на поўначы Італіі пасля падзення ў самым пачатку трасы па хуткасным спуску ў другі дзень Алімпіяды. Ёй дыягнаставалі складаны пералом вялікай галёначнай косці (голені).

У сераду, 11 лютага, Вон у інстаграме расказала аб паспяхова перанесенай трэцяй аперацыі. «Поспех сёння выглядае зусім інакш, чым яшчэ некалькі дзён таму», — заўважыла яна.

Ліндсі Вон

У сваіх паведамленнях гарналыжніца падзякавала медыцынскаму персаналу, сябрам, сям'і і ўсім, хто дасылае ёй кветкі, лісты і мяккія цацкі (уключаючы плюшавую акулу).

У адказ галоўны хірург-артапед шпіталя ў Трэвіза Стэфана Дзанарэла ў інтэрв'ю мясцовай газеце Corriere del Veneto назваў Вон «узорнай пацыенткай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула