БЕЛ Ł РУС

Карткі літоўскай Paysera перасталі працаваць у Беларусі

15.02.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Плацежныя карты літоўскага анлайн-банка Paysera з 11 лютага не працуюць у Беларусі. Інфармацыю ў чатах аб перасячэнні мяжы заўважыў Office Life. 

Беларускія карыстальнікі карт Paysera атрымалі лісты ад банка аб тым, што транзакцыі па іх у нашай краіне «будуць беспаспяховымі».

— Карткі Paysera не могуць быць выкарыстаныя на тэрыторыі Беларусі (…). Гэтыя меры з'яўляюцца часткай мер Paysera па выкананні міжнародных санкцый, — гаворыцца ў паведамленні банка.

З даступных функцый засталася толькі магчымасць прагляду балансу ў банкаматах.

Дагэтуль Paysera была адзінай літоўскай фінансавай установай, карткамі якога можна было разлічвацца ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула