БЕЛ Ł РУС

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах

15.02.2026 / 17:47

Nashaniva.com

Яна выступала за зборную Мінска.

15 лютага дачка славутых біятланістаў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена Ксенія выйграла срэбра рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» у Раўбічах.

9‑гадовая біятланістка ўдзельнічала за зборную Мінска, паведамляе «Прэсбол».

Каманда Ксеніі фінішавала на другім месцы, прайграўшы Віцебскай вобласці 44,7 секунды. Тройку прызёраў замкнула Гомельская вобласць.

Чытайце таксама:

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»

Каментары да артыкула