БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» атрымаў новага гендырэктара

16.02.2026 / 14:16

Nashaniva.com

Ім стаў Аляксандр Кенда.

Аляксандр Кенда на фота справа

Сёння яго прадставіў калектыву міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.

Кенда на працягу некалькіх гадоў працаваў у «Белтэлекаме», таму мае «глыбокае разуменне вытворчых працэсаў», — сказаў Залескі.

Папярэдні гендырэктар Аляксандр Івашкін быў зняты з пасады ў студзені, ён узначальваў прадпрыемства з ліпеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула