Былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч нарадзіла дзіця
«Наш новы свет», — напісала Васілевіч у інстаграме.
Марыя Васілевіч апублікавала ў інстаграме фотаздымак з малым. «Наш новы свет», — падпісала яна здымак з сынам.
Марыя Васілевіч — былая Міс Беларусь-2018, былая дэпутатка і былая фаварытка Лукашэнкі. Пасля 2020 года яна выпала з яго найбліжэйшага атачэння.
У 2025 годзе стала вядома, што яна пабралася шлюбам з Аляксандрам Жылачам. Гэта — былы футбаліст, ён гуляў у ФК «Узда». Працуе ён у сферы будоўлі. Раней СМІ пісалі пра Аляксандра як пра кіраўніка некаторых праектаў у РУП «Белбудцэнтр» у Піцеры.