Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя
Ідэя з’ехаць кудысьці ў цеплыню гэтай зімой актуальна як ніколі. Паглядзелі, якія месцы для адпачынку выбралі Дарафеева і іншыя праўладныя зоркі.
Вядучая БТ Марыя Багатыр. Фота тут і далей: сацсеткі
Ірына Дарафеева збегла ад беларускіх маразоў на Маўрыкій — амаль 9 тысяч кіламетраў ад дому. «Як прыемна зноў акунуцца ў яркае сонечнае лета, адчуць сапраўднае яднанне з такой незвычайнай цудоўнай прыродай, і зноў узрадавацца свету, ва ўсёй яго разнастайнасці і харастве», — пісала артыстка ў сацыяльных сетках.
Былая дэпутатка плавала на сап-бордзе ў фантастычнай бірузовай лагуне, пазіравала на чорных вулканічных камянях ды радавалася жырафам у парку Казэла.
Ірына Дарафеева на Маўрыкіі
Праўладны спявак і кампазітар Герман Цітоў, які апошнім часам рэгулярна піша панегірыкі для Лукашэнкі і Пуціна, паляцеў адпачываць на Гоа.
Трэба адзначыць, што Індыя добра паўплывала на артыста — ён нарэшце пачаў з іроніяй ставіцца да свайго поспеху (дакладней, яго адсутнасці).
Калі раней Герман пакутаваў праз тое, што расійскі Z-артыст Шаман не хоча спяваць з ім пра Пуціна і Лукашэнку, дык цяпер жартуе пра свой канцэрт. Беларус запісаў шмат відэа, спадзеючыся разрэкламаваць сваё выступленне ў сакавіку ў Мінску: «Буду спяваць, пакуль не выганяць. Квіткі яшчэ ёсць, бо я не Стас Міхайлаў», «Збіраю поўную залу (спадзяюся, хаця б сваякоў)».
Герман Цітоў на Гоа. Скрыншот відэа
Спевакі Тэа і Вольга Рыжыкава разам з дачкой адпачывалі зімой на Сейшэльскіх выспах. Яны выбралі шыкоўны 5‑зоркавы гатэль Constance Ephelia Resort, які знаходзіцца на востраве Маэ.
Гатэль прапаноўвае гасцям як нумары класа люкс, так і цэлыя вілы. Цяпер самы танны нумар у ім каштуе 715 еўра за ноч для 2 дарослых.
Тэа, Вольга Рыжыкава і іх дачка на Сейшэлах
Вядучая БТ Марыя Багатыр, якая таксама вяла марафон у падтрымку Лукашэнкі, апублікавала ў інстаграме здымкі з Тайланда. Яна разам з мужам (былым пяціборцам Іллём Палазковым, які пайшоў у рыэлтары) выбрала пяцізоркавы гатэль прэміяльнага ўзроўню The Marin Phuket на Пхукеце.
Вядучая БТ Марыя Багатыр
«Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская сёлета разам з сяброўкамі паляцела адпачываць на Шры-Ланку, бо марыла пра акіян. Прыгажуня любавалася гарой Малы Адамавы Пік, сёрфіла, фатаграфавалася на вежы Амбулувава ды загарала на пляжы Хікадувы.
Элеанора Качалоўская на Шры-Ланцы
Чытайце таксама:
Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала
Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі
Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ