БЕЛ Ł РУС

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам

16.02.2026 / 21:52

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці ў мінулыя выхадныя адбыліся тры трагічныя выпадкі на рыбалцы, у выніку якіх загінулі трое мужчын, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: Следчы камітэт

Увечары 15 лютага на Вілейскім вадасховішчы ў намёце, пастаўленым проста на лёдзе каля вёскі Чыжэвічы Вілейскага раёна, знайшлі целы двух рыбакоў — 53‑гадовага жыхара Мінска і 51‑гадовага жыхара Асіповічаў. Мужчыны не падавалі прыкмет жыцця.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай смерці магло стаць атручванне чадным газам. Мяркуецца, што ў намёце выкарыстоўвалася абагравальнае прыстасаванне, і пры недастатковай вентыляцыі там мог назапасіцца небяспечны газ.

За дзень да таго, 14 лютага каля 16‑й гадзіны, 51‑гадовы жыхар аграгарадка Новы Двор Мінскага раёна разам з сябрам знаходзіўся на рыбалцы. Пераходзячы па лёдзе Свіслач, ён праваліўся ў ваду. Мужчына, які быў побач, спрабаваў дапамагчы і дастаць сябра з палонкі, але зрабіць гэтага самастойна не змог і выклікаў ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС аператыўна прыбылі на месца і дасталі мужчыну з вады, аднак ён ужо не падаваў прыкмет жыцця. Другі рыбак падчас спробы дапамогі атрымаў абмаражэнні пальцаў рук і ног. Яго даставілі ў бальніцу, дзе аказваюць неабходную дапамогу.

Чытайце таксама:

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм

На возеры ў Мядзельскім раёне выратавалі рыбака, які страціў прытомнасць

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Каментары да артыкула