Праз Беларусь везлі 260 кілаграмаў гашышу для расіяніна
Беларускія мытнікі спынілі пастаўку вялікай партыі наркотыкаў з ЕС на тэрыторыю ЕАЭС — 260 кілаграмаў гашышу. Забароненыя рэчы былі схаваныя ў грузавіку польскага перавозчыка, які прыбыў на пункт пропуску «Бераставіца».
Па дакументах у машыне перамяшчаўся «зборны груз» з Польшчы на адрас беларускай кампаніі, але атрымальнік пры гэтым нічога не падазраваў: перавозчыкі наркотыкаў выкарыстоўвалі легальныя тавары як прыкрыццё для кантрабанды.
Грузавік накіравалі на дадатковы агляд, дзе сярод задэклараваных тавараў знайшлі сотню брыкетаў карычневага рэчыва. Экспертыза пацвердзіла, што гэта гашыш з агульнай вагай 260 кілаграмаў.
Пры дапамозе расійскіх сілавікоў удалося затрымаць арганізатара схемы — 41‑гадовага расіяніна. У дачыненні да ўдзельнікаў групы заведзеныя крымінальныя справы, дзе прадугледжана пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў
Міліцыя затрымала пяцярых закладчыкаў наркотыкаў
Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж