БЕЛ Ł РУС

У Вільні пройдзе прэзентацыя віленскай сагі «Silva Rerum»

18.02.2026 / 08:41

Nashaniva.com

1 сакавіка ў Вільні адбудзецца вечарына-прэзентацыя з удзелам літоўскай пісьменніцы, аўтаркі віленскай сагі «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце і перакладчыка кніг на беларускую мову Сяргея Шупы, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Silva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI—XVIII стагоддзях сярод літоўскай і беларускай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, дзе запісваліся важныя жыццёвыя падзеі.

На прэзентацыі можна будзе купіць кнігі і атрымаць аўтографы.

Адрас: Vilniaus g. 20

Пачатак а 14.00.

Чытайце таксама:

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню

Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі «Silva Rerum»

Каментары да артыкула