Сталі вядомыя падрабязнасці ўведзеных Украінай персанальных санкцый супраць Лукашэнкі
Лукашэнку забаранілі ўезд ва Украіну, пазбавілі ўзнагарод. Што яшчэ?
Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Сёння прэзідэнт Украіны абвясціў пра ўвядзенне супраць Аляксандра Лукашэнкі персанальных санкцый.
Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны. Там пазначаны наступныя пункты:
-
пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны, іншых форм адзначэння;
-
блакіраванне актываў — часовае пазбаўленне права карыстацца і распараджацца актывамі, якія належаць фізічнай або юрыдычнай асобе, а таксама актывамі, у дачыненні да якіх такая асоба можа прама ці ўскосна (праз іншых фізічных або юрыдычных асоб) здзяйсняць дзеянні, тоесныя па змесце ажыццяўленню права распараджэння імі;
-
абмежаванне гандлёвых аперацый (поўнае спыненне);
-
абмежаванне, частковае ці поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак па тэрыторыі Украіны (поўнае спыненне);
-
прадухіленне вываду капіталаў за межы Украіны;
-
прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;
-
спыненне дзеяння або прыпыненне ліцэнзій і іншых дазволаў, атрыманне (наяўнасць) якіх з'яўляецца ўмовай для ажыццяўлення пэўнага віду дзейнасці, у прыватнасці, спыненне ці прыпыненне дзеяння спецыяльных дазволаў на карыстанне нетрамі;
-
забарона ўдзелу ў прыватызацыі, арэндзе дзяржаўнай маёмасці рэзідэнтамі замежнай дзяржавы і асобамі, якія прама ці ўскосна кантралююцца рэзідэнтамі замежнай дзяржавы або дзейнічаюць у іх інтарэсах;
- забарона ажыццяўлення публічных і абаронных закупак тавараў, работ і паслуг у юрыдычных асоб — рэзідэнтаў замежнай дзяржавы дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычных асоб, доля статутнага капіталу якіх знаходзіцца ва ўласнасці замежнай дзяржавы, а таксама публічных і абаронных закупак у іншых суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж тавараў, работ, паслуг паходжаннем з замежнай дзяржавы, да якой прыменены санкцыі згодна з гэтым Законам;
- забарона або абмежаванне захаду замежных неваенных суднаў і ваенных караблёў у тэрытарыяльнае мора Украіны, яе ўнутраныя воды, порты і паветраных суднаў у паветраную прастору Украіны або ажыццяўлення пасадкі на тэрыторыі Украіны (поўная забарона);
- поўная або частковая забарона здзяйснення здзелак па каштоўных паперах, эмітэнтамі якіх з'яўляюцца асобы, да якіх прыменены санкцыі згодна з гэтым Законам (поўная забарона);
- забарона павелічэння памеру статутнага капіталу гаспадарчых таварыстваў, прадпрыемстваў, у якіх рэзідэнт замежнай дзяржавы, замежная дзяржава, юрыдычная асоба, удзельнікам якой з'яўляецца нерэзідэнт або замежная дзяржава, валодае 10 і больш працэнтамі статутнага капіталу або мае ўплыў на кіраванне юрыдычнай асобай ці яе дзейнасць;
- спыненне дзеяння гандлёвых пагадненняў, сумесных праектаў і прамысловых праграм у пэўных сферах, у прыватнасці ў сферы бяспекі і абароны;
- забарона перадачы тэхналогій, правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці;
- спыненне культурных абменаў, навуковага супрацоўніцтва, адукацыйных і спартыўных кантактаў, забаўляльных праграм з замежнымі дзяржавамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі;
- адмова ў прадастаўленні і ануляванне віз рэзідэнтам замежных дзяржаў, прымяненне іншых забарон уезду на тэрыторыю Украіны;
- забарона на набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.
Санкцыі будуць дзейнічаць 10 гадоў. Узнагарод пазбавілі пажыццёва.