Расія пашкодзіла кацельню ў Лазавой на Харкаўшчыне: амаль 16 000 сямей засталіся без цяпла
У Лазавой Харкаўскай вобласці адбыліся ўдары па інфраструктуры, паведаміў мэр Сяргей Зяленскі — пашкоджана найбуйнейшая кацельня.
У горадзе адсутнічае цяпер водазабеспячэнне і абясточаная самая вялікая кацельня.
Амаль 16 тысяч абанентаў засталіся без цяпла.