БЕЛ Ł РУС

Пачалі маштабную праверку маршрутных таксі

19.02.2026 / 16:55

Nashaniva.com

З 19 лютага Дзяржаўтаінспекцыя пачынае ў Беларусі маштабную праверку маршрутных таксі, паведаміла прэс-служба ведамства.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Інспектары найперш звернуць увагу на тэхнічны стан транспарту: правераць спраўнасць аўтамабіляў і наяўнасць зімовых шын. Асобны акцэнт будзе зроблены на выкананні кіроўцамі Правіл дарожнага руху.

Таксама пад асаблівы кантроль трапіць выкананне правіл перавозкі пасажыраў — у тым ліку наяўнасць і выкарыстанне рамянёў бяспекі.

Для большай эфектыўнасці праверак плануецца выкарыстанне камер Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Паведамляецца, што службовыя асобы, якія дапусцяць парушэнні, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Мэта рэйдаў — павышэнне бяспекі пасажырскіх перавозак у маршрутках.

Чытайце таксама:

У Брэсце на некаторыя машыны сталі клеіць жоўтыя налепкі. Што яны азначаюць?

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

Каментары да артыкула