У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта
Як стала вядома выданню «Флагшток» ад аднаго з украінскіх тэлеграм-каналаў, якія займаюцца маніторынгам сітуацыі ў паветры, днём 18 лютага беларускі знішчальнік Су-30 быў падняты па трывозе з аэрадрома ў Баранавічах у сувязі з выяўленнем у паветранай прасторы Беларусі неапазнанага аб'екта.
Ілюстрацыйны здымак: Су-30 СМ
Пры набліжэнні да аб'екта аказалася, што гэта вялікі пластыкавы паветраны шар з падвешаным грузам. Каля 14:30 лётчык збіў яго. Раён збіцця невядомы.
«Флагшток» адзначае, што 18 лютага ў раёне абеду над Беларуссю панаваў усходні — паўднёва-ўсходні вецер, і на падставе гэтага выказвае здагадку, што пад агонь магла трапіць беларуская кантрабанда, прызначаная для ЕС.
Чытайце таксама:
Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?
З пачатку лютага ў Беларусь заляцелі як мінімум тры расійскія дроны
Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю