БЕЛ Ł РУС

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

19.02.2026 / 21:37

Nashaniva.com

Загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Улада Запольская паведаміла, што першыя ўкусы зарэгістраваныя ў студзені ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Напады насякомых адбываліся падчас працы ў сельскагаспадарчых пабудовах. У лютым новых выпадкаў пакуль не было, але пасля спаду маразоў актыўнасць кляшчоў адновіцца.

Нягледзячы на распаўсюджаную думку, што снег і моцныя маразы могуць згубна ўплываць на кляшчоў, насамрэч гэта не так: пад снегам і ў падсцілцы з апалых лісцяў яны захоўваюцца ў стане анабіёзу як пад цёплай коўдрай, і з прыходам тэмператур вышэй за +5 °C выйдуць на паверхню. Увогуле ж у Беларусі ёсць тэрыторыі, дзе кляшчы актыўныя круглы год — гэта цёплыя рэгіёны Гомельшчыны, Гродзеншчыны і Брэстчыны.

Штогод па дапамогу з прычыны укусаў кляшчоў у арганізацыі аховы здароўя звяртаецца каля 30 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Якія прышчэпкі патрэбны дарослым, і з якой перыядычнасцю іх ставіць

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак

Каментары да артыкула