БЕЛ Ł РУС

З мінскай школы давялося эвакуяваць амаль паўтары тысячы чалавек

20.02.2026 / 16:50

Nashaniva.com

Раніцай 20 лютага з мінскай сярэдняй школы № 26 на вуліцы Льва Сапегі часова эвакуявалі каля 1 300 вучняў і 60 супрацоўнікаў. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Інцыдэнт адбыўся з-за ўзгарання ў будынку школы, піша выданне «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Сігнал пра ўзгаранне паступіў ратавальнікам праз сістэму «Маланка», пасля чаго яны адразу выехалі на месца. У будынку таксама спрацавала сістэма галасавога апавяшчэння. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС адміністрацыя школы самастойна арганізавала эвакуацыю дзяцей і дарослых.

Пасля абследавання высветлілася, што загарэлася сушылка для рук у санвузле на другім паверсе. Прычыны здарэння цяпер высвятляюцца. Узгаранне ліквідавалі яшчэ да прыезду пажарных. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула