БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА

20.02.2026 / 17:57

Nashaniva.com

Удзень 20 лютага на Партызанскім праспекце ў Мінску каля дома № 69 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам шасці легкавых аўтамабіляў: Renault, Honda, Skoda, Geely, Mercedes і Pontiac, паведамляе мінская ДАІ.

Скрыншот з відэа

Аварыя адбылася з-за таго, што кіроўцы не захоўвалі бяспечную дыстанцыю паміж аўтамабілямі.

У выніку здарэння людзі не пацярпелі, аднак аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула