БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі

21.02.2026 / 15:47

Nashaniva.com

«І амерыканцы, і рускія кажуць, што калі хочаш, каб вайна скончылася заўтра, сыходзь з Данбаса», — сказаў прэзідэнт Украіны журналістам.

Фота Sean Gallup / Getty Images

Зяленскі паведаміў, што ЗША заклікаюць аддаць Данбас Расіі ў межах мірнага ўрэгулявання. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт распавёў у інтэрв’ю AFP.

Паводле яго слоў, Вашынгтон і Масква аказваюць ціск на Кіеў і патрабуюць здачы Данбаса для завяршэння вайны.

«І амерыканцы, і рускія кажуць, што калі хочаш, каб вайна скончылася заўтра, сыходзь з Данбаса», — сказаў Уладзімір Зяленскі журналістам.

Паводле яго слоў, Злучаныя Штаты і Расія таксама патрабуюць ад Украіны правесці прэзідэнцкія выбары. Зяленскі адзначыў, што Крэмль проста хоча адхіліць яго ад улады.

Напрыканцы студзеня Financial Times са спасылкай на восем крыніц пісала, што адміністрацыя Трампа ў абмен на гарантыі бяспекі патрабуе ад Кіева вывесці войскі з неакупаваных Расіяй тэрыторый Луганскай і Данецкай абласцей, нагадвае «Настоящее время».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула