БЕЛ Ł РУС

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

22.02.2026 / 09:46

Nashaniva.com

«Супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці са стрэламі затрымлівалі п'янага бяспраўніка, які выкраў фуру і спрабаваў уцячы па трасе М-4 «Мінск — Магілёў».

Інцыдэнт пачаўся з паведамлення ў міліцыю пра падазроны грузавік Iveco.

На сігналы ДАІ аб спыненні кіроўца фуры не рэагаваў, пачаў павялічваць хуткасць і небяспечна манеўраваць, ствараючы пагрозу на дарозе.

Спыніць шматтонную машыну ўдалося толькі пасля таго, як інспектары выкарысталі табельную зброю і сістэму прымусовага спынення транспарту.

За рулём аказаўся 44‑гадовы жыхар Светлагорскага раёна, які быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення. Экспертыза зафіксавала ў яго арганізме 2,4 праміле алкаголю.

Як высветлілася, мужчына ўжо быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за падобнае парушэнне.

Па выніках затрымання на парушальніка склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў, а яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Следчыя таксама завялі на яго крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула