БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска будуюць новы гандлёва-офісны комплекс

22.02.2026 / 10:35

Nashaniva.com

Гандлёва-адміністрацыйны комплекс узводзяць на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы К. Цэткін.

Да пабудовы шматфункцыянальнага гандлёва-адміністрацыйнага комплексу прыступілі спецыялісты на скрыжаванні пр. Дзяржынскага і вул. К. Цэткін, пішуць «Мінск-Навіны». Плошча ўчастка пад узвядзенне комплексу складае больш за 5,3 га.

Раней на гэтай тэрыторыі размяшчаліся вытворчыя аб'екты прадзільнай фабрыкі «Сукно», узведзенай у 1947-м. Яе цалкам знеслі. Вызваленую пляцоўку забудоўвае кампанія «Мацярык-Інвест». Дырэктар Ігар Семічасны распавёў, што комплекс будзе ўключаць 12‑павярховы офісны блок, арэндныя плошчы, шматузроўневы гараж-стаянку амаль на 700 машына-месцаў.

Гандлёвая частка цэнтра зойме два паверхі, прадугледжаны гіпермаркет тавараў для дома.

— Запраектавана і комплекснае дабраўпарадкаванне, стварэнне зон адпачынку, азелянення, — адзначыў Семічасны. — Уезды і выезды на тэрыторыю аб'екта запланаваны з боку пр. Дзяржынскага і з вул. К. Цэткін.

Зона для будаўніцтва буйных аб'ектаў няпростая, бо побач чыгуначныя шляхі, а пад зямлёй метро. Акрамя таго, у мясцовасці складаны рэльеф: перапады вышыні складаюць 6—8 м. Калісьці тут праходзіла рэчышча ракі Нямігі, якую заключылі ў калектар у пачатку 1920-х, у тым ліку на гэтай тэрыторыі.

Нарматыўны тэрмін будаўніцтва аб'екта — 46 месяцаў. Аднак увесці цэнтр у эксплуатацыю хочуць раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула