БЕЛ Ł РУС

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

22.02.2026 / 11:16

Nashaniva.com

У кватэры, дзе не было агню, ратавальнікі знайшлі без прыкмет жыцця мужа і жонку.

Трагедыя здарылася ўчора раніцай у вёсцы Лютня. Ратавальнікаў выклікалі на пажар у кватэры двухпавярховага жылога дома.

На месцы ратавальнікі пабачылі задымленне ў кватэры на другім паверсе. Гаспадары жылля адсутнічалі.

На другім паверсе ў кватэры, дзе не было агню, ратавальнікі без прыкмет жыцця знайшлі 64‑гадовага мужчыну і яго 63‑гадовую жонку.

Што стала прычынай трагедыі, высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула