БЕЛ Ł РУС

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»

22.02.2026 / 14:38

Nashaniva.com

Украінскі OSINT-праект CyberBoroshno апублікаваў доказы паспяховай атакі УСУ на стратэгічнае абароннае прадпрыемства ва Удмуртыі, якое вырабляе ракеты «Іскандэр-М», «Топаль-М» і «Арэшнік». Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі вялізную дзірку памерам прыкладна 30 на 24 метры ў даху аднаго з ключавых карпусоў завода.

Удар, нанесены 21 лютага ракетамі FP-5 «Фламінга», прыйшоўся на корпус №19 — гальвана-штамповачны цэх.

Аналіз разбурэнняў паказвае, што выбух адбыўся ўнутры будынка, што магло прывесці да поўнага выпальвання ўнутраных плошчаў. 

Значнасць гэтага ўдару абумоўлена роляй цэха ў вытворчым ланцужку. Менавіта на гэтым участку ажыццяўляюцца працэсы штампоўкі і фармоўкі металу, выраб корпусных элементаў ракет, а таксама гальванічная апрацоўка дэталяў — нанясенне абарончых пакрыццяў і падрыхтоўка паверхняў да зборкі.

Пашкоджанне такога абсталявання можа істотна запаволіць выпуск гатовых ракетных комплексаў.

Воткінскі завод з’яўляецца адным з найважнейшых прадпрыемстваў расійскага ВПК і знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і іншых краін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула