БЕЛ Ł РУС

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі

22.02.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Марына Адамовіч апублікавала з фэйсбуку новыя фотаздымкі свайго мужа — Міколы Статкевіча, якога пасля інсульту выпусцілі з калоніі дадому. 

«Сіеста і сеанс ад найлепшых тэрапеўтаў» — так жонка Мікалая Статкевіча падпісала здымкі. 

Мікалая Статкевіча вызвалілі 19 лютага — ён выйшаў з рэанімацыі пасля інсульту, які адбыўся ў зняволенні 21 студзеня.

Да таго, насуперак уласным законам, яго ўтрымлівалі ў інкамунікада, а 11 верасня спрабавалі незаконна, насуперак яго волі, дэпартаваць з Беларусі.

Калі ён фізічна ўспрацівіўся дэпартацыі, яго незаконна вярнулі ў калонію — хоць па дакументах ён быў «памілаваны». Пасля спробы дэпартацыі Статкевіча ўтрымлівалі нават без мінімуму асабістых рэчаў.

Што прывяло да інсульту, пакуль невядома. Раней жонка паведаміла, што ў Мікалая пакуль цяжкасці з маўленнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула